Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

Культура

Журы Прэміі Ежы Гедройця сёння прадставіла поўны спіс намінаваных у гэтым сезоне на вядомую адзнаку кніг. Сёлета за ўзнагароду за найлепшую кнігу прозы па-беларуску змагаецца чатырнаццаць твораў. Найбольшую колькасць прэтэндэнтаў мае выдавецтва «Янушкевіч», канстатуе Беларускі ПЭН.

Хто ўвайшоў у спіс? Пералічым усе чатырнаццаць пазіцый.

1. «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

2. «Пастэга» – Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

3. «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» – Эліяш Барт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

4. «Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

5. «Я танцую» – Віка Біран, выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

6. «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

7. «На прызбе ў Сілічах» – Марыя Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

8. «Жамяра: жаночыя гісторыі» – Алена Вешторт, выдавецтва «Альфа-кніга», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

9. «Вольнеры. Прадвесце» – Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

10. «Хлопчык Томчык = Tomčyk the Boy» – Сяргей Календа, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

11. «Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» – Вал Клемэнт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

12. «Камень Вавілонскай вежы» – Уладзімір Мароз, выдавецтва «Зміцер Колас», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

13. «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» – Дзяніс Марціновіч, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

14. «Час пустазелля» – Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Ежы Гедройця-2024. Кнігі якіх аўтараў у яго трапілі?

У складзе журы Прэміі Гедройця сёлета: літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; філолаг, кандыдатка філалагічных навук, пісьменніца, перакладчыца Вера Жыбуль; літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne» Сяргей Кавалёў; пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Югася Каляда.

Неўзабаве журы мусіць вырашыць хто трапіць у доўгі спіс намінантаў.

Прэмія Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы па-беларуску ўручаецца з 2012 года, на сённяшні дзень гэта галоўная незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі. Патрон прэміі – Ежы Гедройць, вядомы публіцыст, палітык і паслядоўны прыхільнік добрасуседскіх зносін паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.

У мінулым годзе лаўрэатамі прэстыжнай узнагароды сталі: Ганны Кандрацюк за кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022), Сцяпан Стурэйка – за твор «Пасажыры карабля Тэсэя» (Янушкевіч, Мінск, 2022), Сяргей Лескець – за вядомы бэстселер «Шэпт» (Вільма / Выд-ц Р. Цымбераў, Мінск, 2022).

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: