По мнению главы государства, «те, кто наверху, поняли, что к президенту они не попадут, а за стол сядут другие». «Это — глубинная причина, почему вдруг оппозиция так сильно у нас возбудилась», — уверен Александр Лукашенко.
Для большей убедительности 25 марта спецназ в модной форме упаковал сотни жителей Минска в новые красивые автозаки во время празднования Дня Воли.
Мария Войтович узнала у заметных представителей беларусского общества, готовы ли они теперь к диалогу с властью.
1. К диалогу никто не готов
«На сегодня ни одна из возможных сторон к диалогу, переговорам не готова, — считает методолог Владимир Мацкевич. — Режим ощущает давление экономического кризиса, спада, затрудненных ситуаций в международной политике, но давлений политических сил или социальных процессов изнутри страны, которые были бы непреодолимы для режима, нет. Режим ощущает, что он контролирует ситуацию. Что касается другой стороны, то ее просто нет».
«Если режим под давлением обстоятельств пока ослаблен, а давление будет нарастать, и он будет готовиться к какому-то диалогу, то проблема другой возможной стороны значительно более серьезная. Никто из представителей оппозиции, политических и псевдополитических разрозненных организаций даже не думает готовиться», — добавляет Владимир Мацкевич.
Художественный руководитель запрещенного в Беларуси Свободного театра Николай Халезин вообще не хочет говорить с властями: «Я против переговоров с властями. Не потому, что противник мирного процесса, а потому, что знаю природу беларусской власти – она не пойдет на реальные переговоры с оппозицией, а даже если и пойдет, в итоге все равно обманет. Если бы меня пригласили на подобный круглый стол, я бы на него не пошел. Отчасти, согласно тому, о чем сказал в первом пункте; отчасти потому, что я не политик, и мне важнее оставить за собой право на критику любой власти – хоть диктаторской, хоть демократической. События 25 марта на мое мнение никак не повлияли, поскольку я никогда не рассматривал вариант проведения подобных переговоров как реальный вариант развития политической ситуации в Беларуси».
Известный блогер Евгений Липкович не понимает, кто мог бы принять участие в «круглом столе»: «Сегодня куча народа называет себя «общественностью», а с некоторыми я, простите, но не хотел бы встретиться даже в одном туалете, не то что сидеть за одним столом. То же самое и с властью. Посмотришь, что творят — сразу хочется бежать в душ мыться. Честно говоря, я вообще не уверен, что необходимы подобные круглые столы. Власть в Беларуси – это бандиты, которым нужны деньги. Простых людей они называют налогоплательщиками – создается впечатление, что нас держат за рабов. Поначалу они «драли» деньги с Путина, посылая ему поцелуи. Теперь с той же целью пробуют повернуться к Западу. Мне кажется, что всё, что происходило 25 марта, было запланировано не для нас, а для Путина, мол, чувак, посмотри, что мы можем, – только сунься!»
Все же видит смысл в «круглом столе» создатель портала TUT.by Юрий Зиссер, но, как и все нами опрошенные, не верит в его возможность. «Власти он не нужен, поэтому он не состоится», — уверен Юрий Зиссер.
2. Разрешено только просить
По мнению партнера крупного рекламного агентства Александра Василевича, для беларусского государства пойти на диалог означает показать слабость:
«Недовольны – просите, пишите жалобы и нойте, сидя по кухням или в соцсетях. Мы тут можем двадцать раз упираться на тему того, что круглый стол нужен. Но когда он нужен только одной стороне, а для другой неприемлем – разговор не получится и надеяться на него не стоит».
Писатель Виктор Мартинович отмечает, что «размова з уладамі» намі з уладай разумеецца па-іншаму. Для мяне размова – гэта камунікацыя двух роўных субʼектаў, якія могуць пераспрачаць, выказвацца крытычна. Для ўлады «размова» – гэта рытарычная прагулка па раней узгодненым вербальным маршруце некуды ў бок Бангалор. Размаўляць у такім фармаце няма аб чым. Я ўпэўнены, што дыялог магчымы толькі ў тых выпадках, калі адзін з субʼектаў гэтага дыялогу не збівае свайго патэнцыйнага суразмоўцу. Ну, а калі збіў (як гэта здарылася 25-га) – дык хаця б прабачаўся. Мне не цікава размаўляць з прадстаўнікамі ўлады. На ўсе свае пытанні я магу сам даць адказ яе ж словамі – я добра вывучыў гэтую логіку, таму… пытанняў няма».
3. Осадочек остался
Попытки диалога предпринимались и раньше, напоминает журналист Павлюк Быковский. Власть всегда их использовала лишь для того, чтобы снизить накал напряженности и пересидеть сложный период:
«У 1996 годзе ў Беларусі адбыўся канстытуцыйны рэферэндум, ЕС і ЗША, лічылі, што ў Беларусі ёсць канстытуцыйныя супярэчнасці і прызнавалі распушчаны прэзідэнтам Вярхоўны савет у якасці заканадаўчага органу. Тады беларускія ўлады пагадзіліся на прапанову АБСЕ, якая выступала пасярэднікам, на правядзенне шырокага дыялога грамадска-палітычных сіл. Там было два парадкі дня. Адзін тычыўся свабоды СМІ, іншы – пэўных палітычных рэформаў. На гэтых пляцоўках не ўсе пагадзіліся ўдзельнічаць, сама праца была даволі супярэчлівая, але той вынік, які быў дасягнуты паводле вынікаў доўгага абмеркавання, быў сфармуляваны даволі кампрамісна. Пасля Лукашэнка, ніяк не каментуючы гэтую сітуацыю, зрабіў выгляд, што нічога не было. Дыялог, які не ёсць абавязковым для абодвух бакоў, дзе рашэнне ніхто не мусіць прымусіць выконваць, дзе няма даверу двух бакоў, наўрацце, можна праводзіць. Сітуацыя паказвае, што ні досведу вядзення падобных дыскусій, ні арганізацыі пляцовак для дыялогу ў Беларусі няма. Толькі адмоўны досвед».
4. «Я устал, я ухожу»
Готов ли Александр Лукашенко добровольно отказаться от власти, задает риторический вопрос музыкант и художник Андрусь Такиндаг:
«Размовы, кантакты з уладамі, прынамсі ў сваім жыцці, лічу патрэбным мінімалізаваць. Больш давяраю асабовым, сямейным, грамадскім сувязям. Адпаведна і пытаць уладу, аб чым кольвек, не збіраюся, бо асаблівага даверу не маю. Найбольш хвалюе не эканамічная сітуацыя, а мадэль узаемаадносінаў людзей у краіне – хамʼё, працоўная паказуха, страх, бязверʼе. Падзеі 25-га не дадалі і не аднялі ранейшых меркаванняў адносна ўлады. Для пачатку дыялогу, калі такі магчымы, улада мусіць быць гатовай да сваёй змены, улада мусіць пачаць шанаваць грамадзянаў. Але, лічу, што дыялог з уладай – гэта справа другасная. Найперш – культурнае, нацыянальнае адраджэнне, аднаўленне здаровых міжчалавечых стасункаў у грамадстве, вяртанне людзям пачуцця годнасці. Уладзе да гэтых спраў ні да чаго, яна жыве ў свеце іншых паняткаў».
5. Доколе?!
Ничего не ждет от беларусского государства и художница Ника Сандрос:
«Я бы министра сельского хозяйства спросила: доколе в наших магазинах будут продаваться гнилые овощи, включая картошку? Меня это серьезно волнует. Я слежу за своим здоровьем и хочу нормально питаться. Когда я голодаю – я злюсь. Если «государство» – это люди на руководящих постах, то мне не о чем с ними разговаривать. У меня нет вопросов к государству, у которого есть БТ. Больше всего сейчас меня волнует, чем заплатить налог и аренду студии. Но с этими вопросами я справлюсь, как обычно, сама. А вот про картошку пусть мне ответят».
С чистого листа
Вместо итога публикуем мнение беларусского писателя Альгерда Бахаревича без сокращений. Рука не поднялась править. Предлагаем и вам оценить этот текст:
Мяне зьдзіўляе, як хутка мы забываем падзеі дваццацігадовай даўніны. Усяго толькі дваццацігадовай. Быццам бы іх не было. Быццам з таго часу, як мы займелі гэтую ўладу, мінула ня два дзесяцігодзьдзі, а як мінімум гадоў дзьвесьце, і можна спакойна аддаць беларускую дыктатуру гісторыі. Дзіўна, што мы так хутка забылі і даравалі гэтай уладзе жах і прыніжэньне 90-х. Дзіўна, што мы ўвесь час пачынаем з чыстага ліста. Як цяпер. Ужо тады, у 90-х, з гэтай уладай было ўсё зразумела, мы назіралі пасьлядоўную і бязьлітасную дэманстрацыю гвалту, беззаконьня, фальсыфікацыя за фальсыфікацыяй, злачынства за злачынствам. Чаму нехта вырашыў, што гэта можна выкрасьліць, забыць, пакінуць у дужках? Відаць, найноўшая гісторыя Беларусі кепска намі асэнсаваная і мала вядомая. І тут, канечне, пытаньне да тых, хто піша. ВКЛ, Каліноўскі, БНР больш вядомыя беларусам, чым тое, што краіна перажывала 20 гадоў таму.
На зьмену траўмам 90-х прыйшла дурная вера ў тое, што гэта скончыцца, як сон, дурная вера і дурное дараваньне. Мы суцяшалі сябе, што «ён» ня вечны, што «ён» жа таксама мусіць рана ці позна зьмяніцца, што ўлада зразумее ўрэшце, што так нельга.
Нейкія пытаньні да ўлады, якая называе сябе беларускай, маглі быць (і былі) ў 90-х гадах мінулага стагодзьдзя. У мяне іх даўно няма. Наяўнасьць пытаньняў азначае гатовасьць да дыялёгу, да ўзаемнай павагі. Як мінімум патрабуецца хаця б прызнаньне апанэнта на існаваньне. Асабіста я сабе не уяўляю, які можа быць дыялёг з маньякам, што ўварваўся ў жытло мірнага чалавека і пачынае зь енкамі і баявымі воклічамі крушыць усё на сваім шляху, зьбіваць і прыніжаць тых, каму собіла тут жыць. І які ўзяў безабаронных людзей у закладнікі і трымае іх у такім стане некалькі дзесяцігодзьдзяў. Тут можна толькі ратавацца самому, абараняючыся, або клікаць на дапамогу. На дапамогу, як высьветлілася, ніхто не сьпяшаецца. Значыць, трэба або ўцякаць, або прыстасавацца. Але ўцячы ад Беларусі немагчыма. Зь Беларусі – яшчэ можна, а ад Беларусі – не. Таму мы навучыліся лавіраваць. Увесь час лавіраваць, ісьці на малыя кампрамісы, каб пазьбегнуць вялікіх і непапраўных. І гэта, мне здаецца, адна з прычынаў няўдачы народных пратэстаў. Мы ведаем, што ў нас заўжды ёсьць напагатове маленькі кампраміс. Асабліва калі адказваеш толькі за сябе і тых, каго любіш.
У такі час, якім быў люты-сакавік 2017, для мяне асабіста было важна не паддацца: ні эйфарыі (рэжым вось-вось паваліцца), ні роспачы (усё бессэнсоўна). 25 сакавіка я пайшаў на Дзень Волі: ісьці не хацелася, бо колькі можна браць удзел у адных і тых самых сцэнарах – але не ісьці было сорамна, не ісьці было немагчыма. Ужо праз паўгадзіны я меў дэжавю: нібы я зноў у 1996, ці ў 2000, ці ў 2006. Разуменьне, што нічога не зьмянілася, бясьсільнасьць, роспач і безнадзейнасьць. А яшчэ праз гадзіну мне пашчасьціла ўцячы ад гэтых бязтварых робатаў, якія высыпалі на праспэкт. Трэба было або стаяць да канца, або ўцякаць разам з усімі незнаёмымі людзьмі, хто стаяў разам са мной. З сотнямі нязгодных, якія спрабавалі схавацца, растварыцца сярод мінакоў. Камароўка ў гэты час працавала ў звычным рэжыме. Жыцьцё віравала. Ніхто тут не хацеў быць героем. Беларускае шчасьце – быць непрыкметным і непатрэбным.
Мне здаецца, што, пратэстуючы супраць улады за тое, каб зьмяніць сваё цяпер, сваё сёньня, каб памятаць сваё беларускае мінулае, мы ня маем візіі таго, якім мусіць быць заўтра. Якая яна, Беларусь будучага, Беларусь бяз гэтай улады, Беларусь, у якой ня будзе ворага ў абліччы амонаўца або чыноўніка. Беларусь будучага – гэта прыгожая абстракцыя. Туман, зь якога мусіць зьявіцца нешта добрае і прыгожае. Прытомнае. Але пакуль без выразных абрысаў. Таму і сёньняшняе супрацьстаяньне не прыносіць такога плёну, як хацелася б.
З гэтай уладай мне асабіста няма пра што гаварыць. І мне падаецца, прытомным беларусам таксама. Яшчэ ў канцы 90-х улада вычарпала свой ліміт даверу, разуменьня і дараваньня з боку грамадзянаў. Тое, што адбываецца цяпер, гэта, на жаль, проста лягічны працяг 90-х. Гэтая ўлада ніколі не была іншай, яна проста часам засынала (нават маньякі маюць патрэбу ў сьне), а некаму здавалася: лібэралізацыя, адліга, да «іх» нешта дайшло…
Па сутнасьці ўлада не зьмянілася. Зьмяніліся выканаўцы, вырасла новае пакаленьне канфармістаў, якія ніякага іншага жыцьця апрача як пад Лукашэнкам ня бачылі – але і новае пакаленьне вольных людзей у несвабоднай краіне вырасла таксама. Свабода і разуменьне неабходнасьці зьменаў прарасьлі тут насуперак уладзе. Мне падабаецца мэтафара маёй жонкі Юлі Цімафеевай, якая так апісала падзеі апошніх гадоў: мы рупліва і зь любоўю будавалі дом на сьпіне соннай пачвары, а цяпер зьвер раптам прачнуўся. Мы і праўда навучыліся жыць так, нібы ўлады не існуе. Рухацца зь ёй паралельна, не перасякаючыся. Яна нагадала пра сябе, але і мы нагадалі ёй, што ня ўсё так проста.
Дом разбураны, людзі разьбегліся, але гэта ня значыць, што монстр перамог. У тым, што мы робім, ужо ёсьць дастатковы запас трываласьці. І ён дакладна нашмат большы, чым ва ўлады.