«Я б уплыла в океан» — беларуская спявачка Palina ўчора прадставіла публіцы новую музычную інтэрпрэтацыю свайго хіта «Сарафан».
«Гэта песня — маё бясконцае сацыяльнае даследаванне, з зусім непрадказальнай аўдыторыяй: яе любяць майнкрафтары, дальнабойнікі, аўтааглядальнікі, швачкі і не толькі. А яшчэ яна мой талісман і амаль адзіны карміцель у сям’і», — прадставіла пераасэнсаваны музычны твор Palina.
Palina — творчы псеўданім беларускай выканаўцы Паліны Паланейчык. Аўтарка — лаўрэатка фестывалю «Бардаўская восень» у 2011 годзе і музычнай узнагароды Ultra-Music Awards у намінацыі «Адкрыццё года» ў 2012 годзе. Апошні альбом спявачкі «Ни берега, ни дна», на думку музычнага аглядальніка Аляксандра Чарнухі, увайшоў у пяцёрку найлепшых альбомаў 2023 года.
Слухаць новы сінгл беларускай аўтаркі можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: