Спектакль расійскага рэжысёра і «нетрывіяльныя падыходы да пастановак»: у тэатры імя Янкі Купалы пачаўся 105-ты тэатральны сезон

Культура
Сцэна з "Паўлінки". Фота: kupalauski.by

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 105-ты тэатральны сезон пачаўся спектаклем «Паўлінка», а кіраўніцтва тэатра падзялілася творчымі планамі з карэспандэнтам агенцтва «Мінск-Навіны».

Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вольга Няфёдава распавяла, што некаторыя праекты цяпер знаходзяцца на стадыі перамоваў. У найбліжэйшы час плануецца супрацоўніцтва з рэжысёрам Дзмітрыем Акімавым, прадстаўніком Расійскай Федэрацыі, які ўжо рабіў спектакль «А зоры тут ціхія».

На гэты раз Дзмітрый Акімаў будзе працаваць над спектаклем па Дастаеўскаму «Дзядзечкін сон». Гэта пастаноўка аб асабістым чалавечым пытанні, аб адносінах, блізкіх, сквапнасці, пра тое, што ўсё ж такі кіруе светам — душа або грошы.

Нагадаем, што Дзмітрый Акімаў — выпускнік Іркуцкага тэатральнага вучылішча і факультэта рэжысуры Маскоўскага тэатральнага інстытута імя Б. Шчукіна. Працаваў галоўным рэжысёрам Чарамхоўскага драматычнага тэатра (2018-2020), Томскага тэатра юнага гледача (2020-2021), Матыгінскага драматычнага тэатра (з кастрычніка 2021-га).

Акрамя таго, у тэатры плануецца пастаноўка «Брама неўміручасці» па камедыі Кандрата Крапівы, а таксама спектакль па творы беларускага драматурга Улады Альхоўскай. «Нягледзячы на тое, што Купалаўскі тэатр верны традыцыям, усе нашы акцёры маладыя ў душы, таму вас чакаюць нетрывіяльныя падыходы да пастановак», — зазначыла Вольга Няфёдава.

У новым тэатральным сезоне запланавана шмат гастрольных паездак. У найбліжэйшы час тэатр адправіцца з двума спектаклямі ў Белаазёрск, а таксама прыме ўдзел у Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая вежа».

Вольга Няфёдава распавяла, што сваё 105-годдзе тэатр адзначыць 14 верасня 2025 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: