9 і 10 лістапада ў Познані адбудзецца спектакль «Нябачныя» — рэжысёрскі дэбют беларускай акторкі Алены Гіранок.
Як выглядае свет вачыма тысячы невідушчых? Вачыма тых, хто жыве побач з намі, ходзіць па тых самых вуліцах, але для нас, для грамадскай свядомасці застаецца нябачным.
Можа, часам, каб убачыць, трэба спачатку згасіць святло?
Спектакль уяўляе сабой поліфанічны рэпартаж, які мяжуе з радыёспектаклем і перформансам, рэалізаваным у цемры.
Гэта спроба ўявіць паўсядзённасць невідушчых людзей, заснаваную на ўсіх пачуццях, за выключэннем зрокавага досведу.
У аснове невізуальнага спектакля Алена Гіранок — рэальныя гісторыі невідушчых і слабавідушчых людзей з Беларусі.
Ён створаны ў супрацоўніцтве з беларускімі і ўкраінскімі акцёрамі, якія жывуць у Познані.
Спектакль ідзе на чатырох мовах: беларускай, украінскай і рускай з сінхронным перакладам на польскую мову.
Будзе чатыры паказы — па два на дзень.
Квіткі коштам 40 злотых поўны і 30 злотых ільготны можна набыць па спасылцы.
Алена Гіранок — былая актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра. Адна з апошніх яе работ у кіно — роля жонкі Янкі Купалы Уладзіславы ў аднайменным фільме Уладзіміра Янкоўскага.
Дата: 9 і 10 лістапада
Час: 18.00 і 20.00 (час мясцовы)
Месца: Teatr Ósmego Dnia, Ratajczaka, 44, Познань
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram