«Скорая гуманитарная помощь» выпустила заявление об освобождении политзаключенных

Новости
Фото: unsplash.com

Коалиция «Скорая гуманитарная помощь» выступила с заявлением об освобождении беларусских политзаключенных. В проект входят фонд BYSOL, By_Help, «Страна для жизни» и Dissidentby.

«Скорая гуманитарная помощь» отмечает, что уровень репрессий в Беларуси не снижается, и выражает свое отношение к тезисам «перевернуть страницу» и «освобождения любой ценой», и заявляет, что продолжит работу по защите пострадавших от режима, придерживаясь принципов деятельности правозащитников.

Приводим заявление полностью:

Як праваабаронцы і эксперт_кі, якія працуюць з пацярпелымі ад адміністрацыйнага і крымінальнага палітычнага пераследу, мы хочам канстататаваць некаторыя факты

Кааліцыя “Служба хуткай гуманітарнай дапамогі” выступае з заявай па тэме вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Сёння мы бачым, як пытанне нашых палітвязняў голасна гучыць у межах тых ці іншых абмеркаванняў палітыкаў і праваабаронцаў.

Па дадзеных праваабаронцаў, з 1 студзеня 2024 па 1 жніўня 2024 у межах крымінальных спраў затрымалі не менш за 1049 чалавек. За гэты перыяд у беларускіх судах разгледзелі не менш за 1050 крымінальных спраў, фігурант_кі якіх пераследуюцца беларускімі ўладамі з палітычных матываў. Акрамя таго, у 2024 годзе беларускае грамадства стала сведкам трох смерцяў у месцах зняволення: Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. З 2020-га ў зняволенні загінулі шэсць чалавек. У рэжыме “інкамунікада” тэрмін, які характарызуе знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцамі знаходзіцца як мінімум 7 чалавек. Між іншым, пераслед людзей, якія трапілі пад амністыю, працягваецца, а ўмовы адбывання пакарання становяцца больш цяжкімі. Так, не менш за 45 зняволеных былі асуджаныя па арт. 411 КК РБ за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі”, некаторыя былі асуджаны ўжо два разы, а Паліна Шарэнда-Панасюк і Вікторыя Кульша арыштаваныя па гэтым артыкуле трэці раз. 81 палітвязня перавялі на “турэмны рэжым”.

Апошнім часам мы вельмі часта чуем лозунг пра тое, што “мы павінны вызваляць людзей любым коштам”. Як праваабаронцы і эксперт_кі, якія працуюць з пацярпелымі ад адміністрацыйнага і крымінальнага палітычнага пераследу, мы хочам звярнуць увагу на наступнае і канстататаваць некаторыя факты:

1. Па дадзеным ПЦ “Вясна”, БХК (дакумент “Асноўныя тэндэнцыі дзяржаўнай палітыкі. Студзень-красавік 2024”), а таксама інфармацыі, адлюстраванай у дакладзе ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, — рэпрэсіўныя практыкі не толькі не спыняюцца, што магло б сведчыць пра паляпшэнне сітуацыі або падрыхтоўку да перамоўных працэсаў, а наадварот працягваюцца ў накірунку падаўлення грамадства.

2. Магчымасць шырокай трактоўкі “любым коштам”. Кошт можа ўключаць у сябе сумнеўныя прапановы як з прававога, так і з этычнага пункту гледжання. Так, напрыклад, былы міністр Унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі расказаў у інтэрв’ю, што калі Польшча патрабавала вызваліць Пачобута, рэжым лукашэнкі выступіў з сустрэчнай прапановай: выдаць Паўла Латушку.

Гэта значыць, што трэба быць вельмі акуратнымі ў выказваннях і ўлічваць межы тых дзеянняў, што сапраўды дапамогуць у пытанні вызвалення і пры тым не выкрэсляць прынцыпы дэмакратыі і павагі да правоў чалавека пры рэалізацыі такіх дзеянняў.

3. Магчымасць “перагарнуць старонку”. Рэжым лукашэнкі востра патрабуе легітымізацыі, пры тым пажадана без якіх-небудзь зменаў у грамадстве, то бок на сёння рэжым не плануе спыняць паляванне на дысідэнтаў, катаванні людзей, праяўляе знявагу да права як да з’явы. Мы назіралі падобныя працэсы ў 2006 і 2010 гадах, таму можам рабіць прагнозы.

Менавіта таму мы як абаронцы правоў чалавека разумеем, што толькі спыненне рэпрэсій і катаванняў, адмена “інкамунікада” і іншых злачынных практык можа сведчыць пра магчымасць сістэмных зменаў у краіне ў будучыні. Гэта мусіць быць першасным пытаннем, якое {​імаверна} можа гарантаваць пачатак аднаўлення правоў чалавека. Захаванне сённяшняй сітуацыі ў Беларусі гарантуе працяг калапсу правоў чалавека ў краіне, замацоўвае практыкі тэрору ў адносінах да нелаяльных рэжыму людзей і агортвае нашу краіну невядомай па працягласці цемрай бяспраўя.

4. Магчымасць маніпуляцый праз гуманістычны тэзіс “жыццё кожнага ці кожнай бясцэнна”. З гэтым тэзісам складана спрачацца, бо ягоная эмацыйнасць і сам факт, што гэта сапраўды так, — абяззбройвае. Але мы звяртаем увагу на тое, што выкарыстоўванне толькі эмацыйных тэзісаў ёсць прапаганда.

У адрозненне ад аб’ектыўнай падачы інфармацыі, прапаганда дае інфармацыю найперш для ўздзеяння на аўдыторыю. Прапаганда часта дае інфармацыю выбарачна, каб заахвоціць да пэўных абагульненняў, выкарыстоўвае эмацыйна зараджаныя паведамленні, каб справакаваць хутчэй эмацыйную, чым рацыянальную рэакцыю на прадстаўленую інфармацыю.

Расследаванні незалежных СМІ дэманструюць (матэрыял на “Нашай Ніве”, а таксама матэрыял на “Еўрарадые”), што такая інфармацыя часта не з’яўляецца праўдзівай.

Такім чынам мы настойваем, што распаўсюджванне эмацыйнага, безумоўна праўдзівага і самога па сабе бясспрэчнага тэзісу можа быць маніпулятыўна выкарыстана для фарміравання стаўлення да пытання перамоваў з рэжымам. Пры гэтым улік вышэй пазначанага кантэксту і папярэдняга досведу адсутнічае.

Мы аб’ядноўваемся з мэтай супрацьстаяць лукашэнкаўскай прапагандзе праз абарону правоў чалавека і аказанне дапамогі ўсім пацярпелым ад рэжыму. Мы бачым неабходнасць у тым, каб:

1. Працягваць нашу працу. Усе праваабарончыя, гуманітарныя, грамадзянскія і палітычныя структуры робяць вялікую працу для таго, каб найбольш эфектыўна абараняць правы пацярпелых ад беларускага рэжыму і дэмакратычныя каштоўнасці.

2. Быць карэктнымі ў выказваннях і прытрымлівацца Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў. Гэта значыць, мы павінны быць сумленнымі і прафесійнымі, выкарыстоўваць толькі поўную, праўдзівую і правераную інфармацыю. Удзельнікі грамадзянскай супольнасьці могуць карыстацца экспертызай праваабарончых арганізацый у распрацоўцы сваіх стратэгій. Мы ўсе хочам бачыць тых, хто сёння за кратамі, на волі, але таксама мы ўсе нясем адказнасць за нашы дзеянні і іх наступствы.

3. Працаваць на сістэмныя змены ў грамадстве. Толькі сыходзячы з фактаў і лічбаў, што датычацца рэпрэсій у Беларусі, а таксама сітуацыі з правамі чалавека, мы можам выбудоўваць схемы сістэмных пазітыўных зменаў у краіне. Гэта значыць, што мы ўсе мусім глядзець на змены для грамадства ў перспектыве і намагацца не ствараць небяспечную сістэму, дзе пэўныя дзеянні рэжыму стануць інструментам бясконцага ціску на Заходнія краіны і далейшага парушэння правоў людзей у Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: