Сёння спаўняецца 141 год Якубу Коласу, а ягоны праўнук уключаны ў спіс экстрэмістаў

Свае слынныя творы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Якуб Колас пісаў будучы ў турме. Колас быў мігрантам. Ён ваяваў на Першай сусветнай вайне. Ён быў жыхаром падзеленай краіны. Колас несупынна «трымаў агонь» беларускай мовы… Які ніколі спадчына «дзядзькі Якуба» сёння блізкая да беларусаў, і ў ягоным лёсе сучаснікі знаходзяць шмат паралеляў са сваімі жыццямі. Але ці мог народны паэт Беларусі ўявіць, што ў незалежнай Беларусі ХХІ стагоддзя яго нашчадак будзе адбываць тэрмін у калоніі за рэабілітацыю нацызму і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці? А тым не менш гэта праўда — стрыечны праўнук Якуба Коласа Мікіта Бруй быў пакараны на тры гады выхаваўчай калоніі за ўдзел у «экстрэмісцкім фарміраванні» — Саюзе беларускага нацыянальнага шчыта.

Мікіту Брую 17 гадоў. Ён вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.

Праўнук Якуба Коласа быў абвінавачаны за ўступленне ў закрыты чат «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» (СБНШ), маўляў, адной з задачай якога была «будучая партызанская вайна»

Па гэтай справе таксама асуджаныя 17-гадовы Алег Дабрыднёў, 19-гадовыя Кірыл Балахонаў і Уладзіслаў Ефімовіч, 27-гадовы Аляксандр Рукойць.

Як адзначае «Вясна», па матэрыялах следства, Мікіта Бруй, пачынаючы з траўня па лістапад 2022 года “з мэтай распаўсюджання ідэалогіі нацызму, адабрэння і адмаўлення злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, ваенных і іншых злачынстваў, з дапамогай мабільнага тэлефона неаднаразова размяшчаў у розных Telegram-каналах выявы і каментары, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму.

Ён жа ў ліпені і жніўні 2022 года для забеспячэння дзейнасці дэструктыўных Telegram-канала і Telegram-групы, дакладна ведаючы пра тое, што іх інфармацыйная прадукцыя прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, пераслаў публікацыі з названых рэсурсаў у іншыя Telegram-супольнасці».

Справу разглядала суддзя Вікторыя Палешчук.

22 верасня МУС унесла Мікіту ў «спіс экстрэмістаў».

Сёння, па звестках «Вясны», Мікіта знаходзіцца ў Следчай турме № 8.

Падтрымаць яго лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі можна па адрасе:

222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Мікіта Аляксандравіч Бруй.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!