На мінулым тыдні ў камернай зале Вялікага тэатра Беларусі святкавалі 85-годдзе Беларускага саюза мастакоў. Гучалі словы падзякі, уручылі ўзнагароды творцам, якія плённа працавалі на карысць развіцця айчыннага мастацтва, піша «Звязда».
Падчас урачыстай цырымоніі гучалі віншаванні ад першага намесніка міністра культуры Валерыя Грамады, ад Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ад прадстаўнікоў розных інстытуцый.
Напрыканцы слова ўзяў старшыня БСМ Глеб Отчык: «Сёння мы падводзім вынікі нашай дзейнасці, якая абапіраецца на магутны падмурак — нашых народных мастакоў. І мы працягваем рабіць сур’ёзныя крокі наперад. За чатыры гады Беларускі саюз мастакоў павялічыў выставачную дзейнасць у тры разы, нягледзячы на пандэмію. У нас падпісана 12 пагадненняў аб супрацоўніцтве з Кітайскай Народнай Рэспублікай, плануюцца выезды ў Башкартастан і Татарстан, шырока ахопліваем тэрыторыю ад Ніжняга Ноўгарада да глыбінак. Праектаў вельмі шмат!«.
У фае Вялікага тэатра прадстаўлена выстаўка «85 гадоў разам». Дэманструецца жывапіс мастакоў — сяброў творчага саюза розных гадоў стварэння з фондаў БСМ.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: