Шведскі тэатр змушаны адмяніць спектакль з-за пагроз беларускіх сілавікоў

Культура

У пачатку лютага шведскі тэатр з Гётэборга ADAS паведаміў, што вымушаны адмяніць паказы спектакля «Мама Зоя, Беларусь», які быў пастаўлены сумесна з Брэсцкай тэатральнай групай «Крылы Халопа». Прычынай адмены тэатр назваў пагрозы, якія паступаюць у адрас аднаго з супрацоўнікаў, піша Motolkohelp.

Шведскія журналісты высветлілі, што пагрозы супрацоўнікам тэатра паступаюць ад сілавікоў Лукашэнкі. «Адзін супрацоўнік, які знаходзіцца ў Беларусі, падвяргаецца пераследам, якія робяць немагчымым наша далейшае існаванне. Акрамя таго, у нас ёсць яшчэ адзін супрацоўнік, якому паступаюць канкрэтныя пагрозы, а яго блізкіх людзей пасадзілі ў турму», — паведаміла мастацкі кіраўнік тэатра ADAS Фіа Адлер Сандблад.

У сувязі з гэтым тэатр быў вымушаны адмяніць усе спектаклі, запланаваныя на вясну ў Гётэборгу, Стакгольме і Упсале.

Журналіст Göteborg Posten Ёхан Хілтан напісаў, што Швецыя павінна дзейнічаць, калі рэжым Лукашэнкі пагражае шведскім тэатрам. І хоць сітуацыя можа здацца лакальнай і другараднай, але на самой справе гэта праблема самага высокага ўзроўню.

«Нападкі на работнікаў тэатра заключаюцца ў тым, што аўтарытарны рэжым уплывае на свабоды ў іншай краіне. Таму пагрозы ў адрас тэатраў варта разглядаць як чыстую дэманстрацыю сілы з мэтай пасеяць страх – і маўчанне. Не толькі ў Беларусі, але і тут, у Швецыі», — заявіў Хілтан.

Шведскія журналісты паведамілі, што звярнуліся па каментары ў МЗС краіны.

Прэм’ера спектакля «Mama Zoya, Belarus» заснаваная на гісторыі маці рэжысёркі Аксаны Гайко, адбылася ў Гётэборгу 30 красавіка 2023 года. Праца над спектаклем ішла год. У спектаклі задзейнічана шведска-беларуская каманда.

Ідэя і рэжысура — Аксана Гайко.

Актрысы: Святлана Гайдалёнак, Фіа Адлер Сандблад, Лізбет Ёхансан.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: