Камітэт парафіі Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску 11 ліпеня апублікаваў адкрыты ліст да першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Пяткевіч.
У лісце католікі просяць паспрыяць вяртанню святыні і распавядаюць дзяржслужачай, што шэдэўр архітэктурнага дойлідства, візітоўка сталіцы Беларусі, прыходзіць у запусценне. Храм не праветрываецца, на цокальным паверсе два разы адбыўся прарыў труб ацяплення і водазабеспячэння, адтуль ідзе пах гнілі, асыпаўся тынк па столі і сценах, псуецца мэбля, кнігі, іконы і карціны. Невядома ў якім стане знаходзіцца дарагі арган.
Чырвоны касцёл зачынены ўжо амаль два гады на падставе рамонта храма, аднак аднаўленчыя працы ў прыбудове, дзе было ўзгаранне, дагэтуль не вядуцца. Парафія абяцае выканаць рамонт уласнымі сіламі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: