Sekktor запусціў вэб-платформу магчымасцяў для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры

Культура
Фота: тэлеграм Sekktor.

Вэб-платформу на сумежжы медыя і асобных сервісаў для беларусаў, якія маюць дачыненне да культурніцкіх галін і грамадскага актывізму, запусціла ініцыятыва Sekktor. Платформа будзе рабіць больш зручным пошук магчымасцяў, івэнтаў, патэнцыйна — імёнаў і праектаў, якія складаюць беларускую культуру. У падзагалоўку медыя пазначаецца — «навігатар па актуальнай беларускай культуры, крэатыўных індустрыях і актывізме».

На платформе ёсць рубрыкі «Магчымасці», «Афіша», «Навіны», плануецца рубрыка «Гайды», «Блогі», «Аналітыка», «Курсы». Падкрэсліваецца, што медыя разлічана на беларускіх дзеячаў культуры, прадстаўнікоў крэатыўных індустрый і грамадскіх актывістаў.

Прынцып працы пляцоўкі яе стваральнікі апісваюць так:

«На прыкладзе Магчымасцяў [можна будзе] наладзіць агрэгацыю і зручны фільтр оўпэнколаў, каб яны больш не губляліся ў стужцы канала ці Захаванага ў Тэлеграм, а былі пад рукой і адпавядалі менавіта вашым інтарэсам. Плюс збіраць дапаможны кантэнт, праз які можна дзяліцца досведам, падтрымліваць сувязі і самаадукоўвацца».

Каманда на чале з Кацярынай Раманчык звяртае ўвагу на тое, што Sekktor.online будзе спалучаць рэдакцыйны і карыстальніцкі кантэнт.

На платформе можна будзе зарэгістравацца, мець свой профіль і публікаваць кантэнт розным людзям і арганізацыям. Можна будзе публікаваць свае абвесткі ў «Афішы», «Магчымасцях», а таксама артыкулы ў розных жанрах у «Блогах».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: