«Культурная дыпламатыя насуперак жалезнай заслоне: італьянскі рэжысёр у Вялікім тэатры Беларусі пакажа «Севільскага цырульніка»», — у сюжэце беларускага дзяржаўнага тэлебачання расказалі пра італьянскага рэжысёра Альда Тарабела, які ««прарваў жалезную заслону і дасць у беларускім Вялікім тэатры оперу «без привираний». Альда Тарабела як сапраўдны культурны дыпламат з Італіі, заходнія забароны для яго не аргумент. Ён прывёз спрадвечна італьянскага «Севільскага цырульніка» і рэпеціруе яго не толькі з беларускімі галасамі».
Кастынг таксама прайшлі расійскія тэмбры.
Італьянскі рэжысёр прыехаў у Беларусь у красавіку і за шэсць дзён паспеў паставіць увесь музычны матэрыял. Пасля ён прыязджаў у Мінск у маі на рэпетыцыі, — піша «Наша Ніва».
Спробы журналістаў выдання атрымаць каментар наконт супрацоўніцтва з беларускім рэжымам падчас маштабных рэпрэсій (нагадаем, што не менш за 132 дзеячы культуры знаходзяцца ў няволі) аказаліся безвыніковымі. Безвыніковымі аказаліся і спробы камунікацыі з рэжысёрам у прадстаўніцы народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юліі Юхно. Яна мяркуе, што рэжысёр можа не разумець палітычны кантэкст з-за недахопу інфармацыі.
Сам рэжысёр у сюжэце БТ рассказваў: «Я сапраўды як пасол добрай волі, для мяне гэта вялікі гонар. Здзіўлены і нават шакаваны, якая тут арганізацыя і каманда. Слухаю салістаў і забываюся, што яны з Беларусі і Расіі, — на адным узроўні з італьянскімі спевакамі. У іх цудоўнае вымаўленне».
Прэм’ера оперы «Севільскі цырульнік» адбудзецца сёння ў Вялікім тэатры оперы і балета.
Альда Тарабела — оперны рэжысёр, выкладчык сцэнічнага мастацтва, кампазітар. У сваім рэзюмэ артыст указаў, што супрацоўнічаў з расійскім кінарэжысёрам Мікітам Міхалковым падчас працы над фільмам «Вочы чорныя» (1987).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: