Мсціслаў Чарноў, рэжысёр украінскай карціны «20 дзён у Марыупалі», якая ўчора атрымала «Оскара» за найлепшы дакументальны фільм, фатаграфаваў беларускія пратэсты 2020-га. На яго сайце цэлы раздзел прысвечаны беларускім выбарам. Менавіта Чарноў — аўтар фотаздымка з забойствам Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня 2020 года на плошчы Пушкіна ў Мінску.
Гэты здымак стаў доказам таго, што ў руках Тарайкоўскага нічога не было, хоць улады сцвярджалі адваротнае.
Мсціслаў Чарноў працаваў на беларускіх пратэстах як журналіст-відэаператар Associated Press, — піша «Наша Ніва».