Рэйв з беларускім культурным кодам: электроншчыкі выдалі 13 музычных гісторый

Культура
«Belarus Outside Sound System».

На стрымінгавых пляцоўках з’явіўся новы рэліз ад беларусаў. У складанцы «Belarus Outside Sound System» можна пачуць голас мінскага метро, гукі балота Ельня, тую самую «Калыханку» пра аблачынку і дзяўчынку, галасы Якуба Коласа ды Марыі Калеснікавай.

Аўтары(кі) трэкаў даследуюць нацыянальную ідэнтычнасць праз электронную музыку ў розных стылях — house, ambient, dram’n’bas ды іншыя. 13 трэкаў — гэта 13 асабістых гісторый. Кампазіцыі раскрываюць беларускі культурны код праз гукі, песні, матывы, інструменты, настроі.

Да кожнага трэку на сайце складанкі можна знайсці рэмаркі для больш глыбокага музычнага пагружэння. Напрыклад:

«Успаміны пра маё дзяцінства прасякнутыя «Калыханкай», якая гучала на беларускім радыё ў 90-я. Дагэтуль адна з найлепшых песень, якія я чуў на беларускай мове. І не толькі на ёй», — распавядае музыка Giovanni Di Polessi пра свой трэка «Ablaccinca».

Праз пагрозу пераследу большасць аўтараў(-к) выдалі свае трэкі пад выдуманымі адмыслова для праекта псеўданімамі.

Складанку можна слухаць на ўсіх стрымінгах і набыць па спасылцы belarusout.site. Увесь прыбытак ад дыстрыбуцыі пойдзе ў Фонд салідарнасці BYSOL на падтрымку палітзняволеных і іх сем’яў.

Рэліз выдае аднайменны беларускі гастралюючы дабрачынны рух Belarus Outside Sound System. Каманда руху ладзіць розныя культурныя праекты, прасоўвае сучасную беларускую інды-музыку і прыцягвае ўвагу да сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: