Развітанне з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца заўтра, 21 снежня, у Мінску, у храме Свята-Елісавецінскага манастыра (вул. Выгоцкага, 6). Паніхіда ў 10.00. Развітанне ў 11.00.
Пахаваны беларускі тэатральны дзеяч будзе на Лясных могілках у Мінску.
Тэатральны крытык, рэжысёр, педагог, акцёр, арт-менеджар Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў у выніку няшчаснага выпадку 17 снежня. Яму было 39 гадоў.
У тэатральнага падзвіжніка засталіся жонка і сын. Падтрымаць блізкіх Аляксея Стрэльнікава можна тут.