Распачаўся адбор прац на фестываль «Арт-Мінск»

Фестываль «Арт-Мінск» пройдзе з 2 мая па 9 чэрвеня ў Палацы мастацтва.

Да ўдзелу прымаюцца работы аўтараў, старэйшых за 18 гадоў (іншых узроставых абмежаванняў няма), не больш за тры работы ў розных відах, жанрах і тэхніках выяўленчага і прыкладнога мастацтва, створаных за апошнія тры гады (2021-2024). Не дапускаецца плагіят, а таксама работы, якія ўдзельнічалі ў фестывалі «Арт-Мінск» або ў Восеньскім Салоне з «Белгазпрамбанкам» раней.

Усе работы, адпраўленыя ў заяўцы, будуць размешчаны на анлайн-платформе Artcenter.by у фармаце электроннага каталога.

Заяўкі прымаюць да 15 сакавіка.

Нагадаем, што фэстываль «Арт-Мінск» быў запачаткаваны ў 2018 годзе па ініцыятыве Віктара Бабарыкі. «Арт-Мінск» дапаўняў «Восеньскі салон», штогадовы праект, пачаты ў 2015 годзе, дзе прадстаўляецца і прадаецца толькі маладзёжнае мастацтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.