«Belarus = Europe» мае на мэце выклікаць грамадскую дыскусію і кінуць выклік стэрэатыпам пра ідэнтычнасць Беларусі», — сказаў на адкрыцці выставы плакатаў у Таліне мастак Pan Zmi Thor. Учора ў цэтральным парку Tammsaare ў Таліне адкрылася галерэя-экспазіцыя на адкрытым паветры аўтара плакатных работ у падтрымку Беларусі.
На адкрыцці падзеі прысутнічалі міністарка культуры Эстоніі Хейдзі Пурга, дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, замежныя дыпламаты і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Эстоніі.
«Мы вельмі рады прывезці гэтую ўнікальную выставу ў Эстонію і падзяліцца сваім бачаннем з грамадствам», — адзначыў на адкрыцці Pan Zmi Thor.
Выстава будзе працаваць да 12 снежня 2024 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram