У сераду, 18 студзеня, у віленскай CreateCulture Space адбудзецца прэзентацыя альманаха праграм ЕГУ па культурнай спадчыне «CTRL+S», прысвечанага тэме «Спадчына як выпрабаванне».
Назва альманаха — «CTRL+S» — камп’ютарная каманда «захаваць», выбрана невыпадкова, яна адсылае да новай мовы для працы з культурнай спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя.
Мэта публікацыі – паказаць еўрапейскія перспектывы спадчыны Беларусі праз даследаванне і абмеркаванне яе інтэлектуальнага і сацыяльнага патэнцыялаў, а таксама на фоне выклікаў, з якімі сутыкнулася беларускае грамадства ў 2020–2022 гадах.
Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць асобнік каляровага альманаха.
Вядзе прэзентацыю Сцяпан Стурэйка, дацэнт Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.
Прэзентацыя адбудзецца 18 студзеня з 18.00 да 21.00 (час мясцовы) у CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня.