Прэзентацыя альманаха па культурнай спадчыне адбудзецца ў Вільні

Культура

У сераду, 18 студзеня, у віленскай CreateCulture Space адбудзецца прэзентацыя альманаха праграм ЕГУ па культурнай спадчыне «CTRL+S», прысвечанага тэме «Спадчына як выпрабаванне».

Назва альманаха — «CTRL+S» камп’ютарная каманда «захаваць», выбрана невыпадкова, яна адсылае да новай мовы для працы з культурнай спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя.

Мэта публікацыі – паказаць еўрапейскія перспектывы спадчыны Беларусі праз даследаванне і абмеркаванне яе інтэлектуальнага і сацыяльнага патэнцыялаў, а таксама на фоне выклікаў, з якімі сутыкнулася беларускае грамадства ў 2020–2022 гадах.

Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць асобнік каляровага альманаха.

Вядзе прэзентацыю Сцяпан Стурэйка, дацэнт Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.

Прэзентацыя адбудзецца 18 студзеня з 18.00 да 21.00 (час мясцовы) у CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: