Прэм’еру тэатральнага эксперымента «Ордэн Белай Мышы» пакажуць у Варшаве

Спектакль-прадказанне паводле казкі-прытчы Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы» 1,2 і 3 лістапада пакажуць у Варшаве. Твор пісьменніка спалучылі з актуальнымі тэкстамі і каментарамі кожнага акцёра, іх успамінамі, аповедамі пра сённяшні дзень і думкамі пра будучыню.

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.

У цэнтры пастаноўкі вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў.

Спіраль гісторыі закручваецца і паўтараецца, прапануючы новыя рашэнні для старых урокаў.

Гэтая пастаноўка — метафарычная карта лёсу Беларусі, якую кожны глядач можа інтэрпрэтаваць па-свойму, знаходзячы ў ёй свае сэнсы.

Жанр казкі-прытчы абраны не выпадкова. Калі кажаш пра сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для іроніі, самаіроніі і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасці.

Каманда праекта:

  • Ігар Сігоў — акцёр тэатра і кіно, тэатральны праект Вольныя Купалаўцы
  • Святлана Зелянкоўская — актрыса тэатра і кіно
  • Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, Цім тэатр
  • Дзіяна Балыка — драматург, паэтка, псіхолаг. Дэбют на тэатральнай сцэне
  • Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску і Беларускага тэатра у Кіеве
  • Раман Арлоў — артыст, кампазітар, рок-музыка
  • Павел Семчанка— мастак, заснавальнік «Інжынернага Тэатра АХЕ», уладальнік Фінскай тэатральнай прэміі
  • Аляксандр Вобразаў — прадзюсар праекта

Квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!