Прэм’еру оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» Беларускага Свабоднага тэатра можна будзе паглядзець на «Белсаце» 16 верасня

Сёння, 15 верасня, на сцэне лонданскага «Barbican» адбудзецца прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». Новая пастаноўка Беларускага Свабоднага тэатра створана па матывах аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча.

Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субтытрамі.

16 верасня там жа пройдуць два паказы з двума рознымі складамі акцёраў і адбудзецца трансляцыя оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» на тэлеканале «Белсат». Глядзець можна праз спадарожнік, а таксама на YT-канале «Белсат Life» і ў аплікацыі «Belsat Smart».

Пачатак трансляцыі на «Белсаце»па мінскім часе ў 20.40. Варшава — 19.40.

Па словах рэжысёра і арт-дырэктара Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна, тэатру важна, каб пастаноўку пабачылі не толькі ў Лондане, але і ў Беларусі.

Непасрэдна перад сусветнай прэм’ерай апошняй пастаноўкі Беларускага Свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха» адбудзецца дыскусія пад назвай «Лісты надзеі» пра ўплыў вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі. Мадэраваць яе будзе акцёрка Кейт Бланшэт.

«Дзікае паляванне караля Стаха» – сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі прымаюць удзел артысты з Беларусі і Украіны.

Музыку напісала кампазітарка Вольга Падгайская, лібрэта стварылі Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, рэжысёры — Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дырыжор – Віталь Алексяёнак, харэографка – Марыя Сазонава.

На жаль, беларускі спявак Ілля Сільчукоў не здолее выступіць на прэм’ерным паказе, але, магчыма, далучыцца да праекта пазней.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!