У конкурсе World Press Photo 2024 запрашаюць прыняць удзел прафесійных фатографаў з усяго свету, якія працуюць у сферы журналістыкі і дакументальнай фатаграфіі.
Удзел у конкурсе бясплатны, аднак прэтэндэнтам неабходна пацвердзіць, што яны з’яўляюцца прафесійнымі фатографамі.
На конкурс не прымаюцца выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту.
Прыём заявак завершыцца 11 студзеня 2024 года (13.00 CET).
Пераможцаў абвесцяць у сакавіку і красавіку 2024 года, а выстава World Press Photo 2024 адкрыецца ў Амстэрдаме ў красавіку 2024 года.
Прызы:
- удзел у выставе World Press Photo 2024
- публікацыя на сайце і ў сацсетках
- публікацыя ў каталогу
- прэмія 1000 EUR (Для 24 пераможцаў)
- прэмія 5000 EUR (Для 4 галоўных пераможцаў)
- запрашэнне на праграму пераможцаў у Амстэрдаме
Катэгорыі:
- Сінгл — адзінкавыя фатаграфіі, знятыя ў 2023 годзе
- Фотагісторыя — ад 4 да 10 фота, знятых у 2022 ці 2023 годзе
- Доўгатэрміновыя праекты — тэматычныя серыі ад 24 да 30 фота
- Адкрыты фармат — фотаздымка з выкарыстаннем нетрадыцыйных метадаў і альтэрнатыўных падыходаў
Падрабязнасці і рэгістрацыя тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: