Прадзюсарская тэатральная ініцыятыва INEXKULT за год зладзіла паказы больш за дваццаці беларускіх спектакляў у васьмі еўрапейскіх гарадах

INEXKULT — прадзюсарская ініцыятыва беларускіх тэатральных дзеячаў, якая існуе з лета 2023 года. Яе мэта — даць магчымасць як беларускаму, так і замежнаму гледачу ўбачыць пастаноўкі беларускіх тэатраў у выгнанні. З нагоды Міжнароднага дня тэатра інстытуцыя падзялілася сваімі дасягненнямі за няпоўны год існавання.

«Яшчэ не падышоў да канца наш першы год дзейнасці, але сёння ёсць добрая нагода кораценька расказаць пра ўсё, што паспелі! — падзялілася каманада INEXKULT на сваёй старонцы ў сацсетках.

А паспелі мы зладзіць паказы больш за 20 спектакляў, якія паказалі агулам больш за 30 разоў Сярод іх 3 прэм’еры! Гэта больш за 4000 квіткоў сярод 8 еўрапейскіх гарадоў, ад Берліна да Вільні! Дадайце да гэтага яшчэ 4 бясплатных чыткі ў бары Karma crew Warsaw і 5 праектаў для дзяцей!

Усё гэта створана беларускімі і міжнароднымі камандамі з удзелам беларусаў. Сярод іх — рэжысёры Юра Дзівакоў-Душэўскі, Chornabrova, Андрэй Новік, Раман Падаляка, Павел Пасіні, Аляксандар Гарцуеў, Таццяна Дзівакова, Пётр Непагода, каманды BY teatr, Teatr Nettheatre, Диафильм live, Казачкі бай і іншыя, — распавяла пра сябе інстытуцыя. — Гэта ўзоры творчай сілы, працоўнага імпэту, клопату і прафесійнай падтрымкі тэатральнай супольнасці. Запрашэнне пабыць разам у няпэўныя часы. Ганарымся кожным удзельнікам і зычым нам усім моцы! А нашым гледачам прыемнага прагляду! Усё яшчэ наперадзе!».

У бліжэйшы час на тэатральных пляцоўках Варшавы ад INEXKULT адбудуцца паказы спектаклаў COMA Паліны Дабравольскай, «Радзіва «Прудок» і «Шэпт» Рамана Падалякі.

Актуальную афішу INEXKULT можна знайсці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.