Польская стрымінгавая платформа ладзіць анлайн-паказы беларускай анімацыі

Культура
Кадр з анімацыйнага фільма "Магутны Божа - Малітва за Беларусь". Фота: ninateka.pl.

Польская стрымінгавая платформа Ninateka.pl ладзіць бясплатныя паказы беларускіх анімацыйных фільмаў у межах анлайн-фестываля «Wschód nieznany» («Невядомы Усход»).

Сёмая частка цыкла «Wschód nieznany» будзе сфакусаваная на сучасных кароткаметражных анімацыях беларускіх стваральнікаў. Гэтыя мастакі, якія часцей за ўсё былі вымушаныя пакінуць краіну з-за складанай палітычнай сітуацыі і адсутнасці перспектыў, знаходзяць у анімацыі сваю ўласную мову выказвання — адны ўспрымаюць яе як форму саматэрапіі, другія — сродак выказвання нязгоды з дзеючым на радзіме рэжымам, а трэція — проста як магчымасць распавесці казачныя, мудрагелістыя або пацешныя гісторыі.

У праграме сем мульфільмаў:

«Магутны Божа — Малітва за Беларусь», рэж. Юлія Рудзіцкая, Беларусь 2020, 4 хв.

«Палонніца», рэж. Рыта Ціхановіч, Беларусь 2021, 3 хв.

«Смеццевая галава», рэж. Юры Сямашка, Беларусь 2022, 17 хв.

«Тата», рэж. Марыя Якімовіч, Беларусь/Польшча 2019, 29 хв.

«Каралеўства зорак», рэж. Іван Гапіенка, Беларусь 2019, 17 хв.

«За свабоду і годнасць», рэж. Андрусь Такінданг, Беларусь 2022, 6 хв.

«Занадта вялікі малюнак», рэж. Генадзь Бута, Беларусь/Расія 2021, 5 хв.

З тэрыторыі Беларусі можа спатрэбіцца vpn.

Дата: да 20.00 12 сакавіка (час варшаўскі).

Ninateka – гэта інтэрнет-сэрвіс, якім кіруе Нацыянальная фільматэка — аўдыёвізуальны Інстытут (FINA). Сэрвіс у адкрытым, вольным доступе прадстаўляе багацце польскай аўдыёвізуальнай культуры. Цыкл «Невядомы Усход» — гэта жэст салідарнасці і падтрымкі, які прадстаўнікі Ninateka і FINA выказваюць праз культуру і мастацтва. Праект створаны дзеля знаёмства з суседзямі з усходняй мяжы і дзеля імкнення асэнсаваць гістарычную складанасць раёна.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: