Беларуская Рада культуры працягвае кампанію па вяртанні на музейныя шыльды краіны паходжання аўтараў з Беларусі.
Чарговае імя — Пітэр Блум, знакаміты амерыканскі мастак і скульптар, які нарадзіўся ў Смаргоні ў яўрэйскай сям’і. Сям’я эмігравала ў Нью-Ёрк, калі будучаму мастаку было 6 гадоў.
Пасля школы Пітэр Блум вывучаў мастацтва ў Адукацыйным альянсе і Інстытуце дызайну Beaux-Arts, стварыў студыю ў Нью-Ёрку, працаваў год у Італіі. У 1948-м стаў членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. Таксама працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША і стварыў некалькі скульптурных твораў.
Вось тут Рада культуры дае аргументацыю паходжання творцы.
А тут шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс яго прац.