Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адбудзецца на наступных выходных верасня

Культура

16 і 17 верасня 2023 года ў Варшаўскім цэнтры крэатыўнасці па адрасе вул. Таргова, 56 пройдзе Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі — падзея, накіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва.

Кангрэс — вынік сумесных намаганняў беларускіх экспертаў і арганізацый, з’яўляецца важным крокам да паляпшэння ўзаемадзеяння, стварэння эфектыўнай мадэлі супрацоўніцтва, як унутры Беларусі, так і на міжнароднай арэне.

Сярод экспертаў падзеі — выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры: пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, выдавец і гісторык Андрэй Янушкевіч, арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц, прафесарка ўніверсітэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы, палітолаг Алена Глагоўская і шмат іншых дзеячаў. Сярод еўрапейскага культурнага асяроддзя запрошаны эксперты і прадстаўнікі культурных арганізацый: прадстаўнік Бюро Культуры ў Варшаве Артур Юзвік, дырэктар Старамейскага Дома Культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.

У аснове Кангрэса ляжыць місія: даследаванне актуальнай сітуацыі, стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захаванне культурнай спадчыны.

«Сярод бягучых выклікаў мы ставім задачу распрацаваць стратэгію рэалізацыі мастацкіх праектаў, падняць статус культурных прафесіяналаў і пабудаваць масты, якія злучаюць беларускіх мастакоў і культурныя арганізацыі памiж сабой i з еўрапейскімі калегамі», — падкрэсліваюць яго арганізатары.

На Кангрэс чакаецца прыезд 250 удзельнікаў, уключаючы мастакоў, культурных дзеячаў і экспертаў, зацікаўленых у развіцці культуры Беларусі.

У праграме падзеі запланаваны агульныя панелі і панелі па напрамках — выдавецкая справа, візуальныя мастацтвы, беларускі тэатр па-за межамі краіны, беларускае традыцыйнае мастацтва, літаратурныя чытанні.

Уваход на ўсе мерапрыемствы форуму вольны пры ўмове запаўнення формы-рэгiстрацыі. Асноўная мова Кангрэса беларуская, сінхронны пераклад з польскай.

Цалкам з праграмай Кангрэсу можна азнаёміцца тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: