40-хвілінны перфоманс «Мірны атам?» створаны ў жанры дакументальнага тэатра на аснове ўражанняў акцёраў ад экскурсіі на Ігналінскую АЭС, асабістых і сямейных гісторый.
Упершыню перфомaнс быў паказаны 25 красавіка ў рамках Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага Экадомам.
Пасля перфомансу пройдзе дыскусія з Ірынай Сухій, сузаснавальніцай Экадома і актывісткай Беларускай антыядзернай кампаніі. Пагавораць пра месца атамнай энергетыкі ў сучасным свеце і геапалітычным кантэксце, выкарыстанні АЭС як ваенных аб’ектаў і пра тое, ці ёсць рэальныя альтэрнатывы АЭС.
Час: 16 чэрвеня, 19:00
Месца: Вільня, Omni academia (Aukštaičiu g., 6-30).
Колькасць месцаў абмежаваная, просяць зарэгістравацца тут.
Уваходны квіток — ахвяраванне культурнай пляцоўцы Omni academia 5-10 eўра.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: