Перакладчык рамана Альгерда Бахарэвіча на нямецкую мову атрымаў прэмію Паўля Цэляна

Главное
Томас Вайлер. Фота: Аня Капункт

«Томас Вайлер — ляўрэат прэміі Паўля Цэляна-2024 за пераклад на нямецкую мову рамана «Сабакі Эўропы»!», — паведаміў Альгерд Бахарэвіч у сацсетках.

У абгрунтаванні журы адзначаецца: «Прэмію Паўля Цэляна за 2024 год атрымлівае Томас Вайлер за ягоны пераклад рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча (выдавецтва Voland&Quist), забароненага і прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі. Тэкст, які выйшаў у 2017-м, запрашае чытача ў настолькі ж змрочнае, наколькі іранічна апісанае падарожжа скрозь мінулае і ўяўнае будучае Беларусі і Эўропы і пры гэтым разглядае найвастрэйшыя тэмы сучаснасці з неверагоднай дакладнасцю.

Журы ўганароўвае цудоўны пераклад Томаса Вайлера, у якім ён з уражальнай крэатыўнасцю і радасцю мовы робіць чутнымі самыя разнастайныя галасы рамана і выдатна працуе з такімі рознымі моўнымі рэгістрамі, як слэнг, архаіка, міталёгія і сатыра. Апрача беларускага і расейскага тэксту, Томас Вайлер пераклаў таксама слоўнік сканструяванай мовы бальбута, якая знаходзіць сваё развіццё ў рамане і на якой размаўляюць героі кнігі.

Са сваёй адкрытай да эксперыментаў моўнай гульнёй, сваім тонкім адчуваннем рытму і гучання на розных тэкставых узроўнях і грунтоўнасцю, што дазваляе адсачыць шматлікія культурныя алюзіі рамана, Томас Вайлер дорыць нямецкамоўнаму чытачу нечуваную моўную асалоду і доступ да аднаго з дагэтуль не вядомых твораў сусветнай літаратуры».

Томас Вайлер пераклаў на нямецкую мову кнігі Віктара Марціновіча, Альгерда Бахарэвіча, Вольгі Гапеевай, Юліі Цімафеевай, Артура Клінава і іншых аўтараў.

Нямецкі літаратурны фонд заснаваў прэмію Паўля Цэляна ў 1988 годзе, першапачаткова яна прысуджалася за выдатныя літаратурныя пераклады з французскай на нямецкую. З 1994 года прэмія адкрыта для ўсіх моў і зарэзервавана для нямецкамоўных перакладчыкаў. Мэтай прэміі з’яўляецца інтэнсіфікацыя інтэлектуальнага абмену і ўзаемаразумення ў галіне сучаснай літаратуры нягледзячы на ўсе межы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: