Пісьменніца Ева Вежнавец і перакладчыца на нямецкую мову яе твора «Па што ідзеш, воўча?» Ціна Вюншман трапілі ў шортліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года за сучасную замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову (Internationaler Literaturpreis—Prize for Contemporary Literatures in Translation), — піша Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва.
Прэмія прысуджаецца штогод «Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20 000 еўра, а перакладчыкі — 15 000 еўра.
Журы выбрала восем лепшых твораў са 151 заяўленага.
Аповесць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» для нямецкамоўнай чытацкай аўдыторыі выдала аўстрыйскае выдавецтва Zsolnay Verlag.
Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Гамбургу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: