Пано па вуліцы Савецкай у Гомелі рэстаўруюць да дня народзінаў гораду — улады Гомеля

Культура
Фота: паблік "Гомель. Гісторыя і архітэктура".

Вялікае пано «Гомель у часе» рэстаўруецца да 882-годдзя Гомеля. Мясцовыя ўлады пракаментавалі рамонтныя працы, што вядуцца зараз па вуліцы Савецкай. Вядомае гомельцам пано з выявай рысі і заснавальнікамі гораду аднаўляецца ў межах рэстаўрацыі Дошкі гонару, піша Newsgomel.by.

Канцэпцыя афармлення Дошкі гонару ўключае карту горада з кампазіту з падсветкай і аднаўленне пано за аўтарствам Уладзміра Еўтухова, адзначае дзяржаўнае выданне.

Першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Аляксандра Германаў паведаміў, што ў межах бягучых работ з пано былі знятыя трафарэты, затым на ніх заладзілі расколіны, нанеслі новую фактуру і аднаўляюць былы від. Плануецца, што тут адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў першага гарадского конкурсу «Чалавек году».

Нагадаем, што ўчора гомельцы пачалі дзяліцца фотаздымкамі дэмантажу вядомага пано «Гомель у часе» ў сацсетках. Ад пазнавальнага твору аўтарства гомельскага мастака Уладзміра Еўтухова, твору, які выкананы у рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта, засталіся толькі груды тынкоўкі, заўважыў Homeldays.org.

Пано па вуліцы Савецкай у Гомелі рэстаўруюць да дня народзінаў гораду — улады Гомеля
Так пано выглядае зараз. Фота: паблік «Гомель. Гісторыя і архітэктура».
Пано па вуліцы Савецкай у Гомелі рэстаўруюць да дня народзінаў гораду — улады Гомеля
Так пано выглядала раней. Фота: darriuss.livejournal.com.

Жыхароў гораду моцна занепакоіла сітуацыя з пано, у якім слынны гомельскі мастак адлюстраваў найважнейшыя вехі гісторыі горада, пачынаючы з дня заснавання і заканчваючы сучасным часам.

Пано «Гомель у часе» было створанае ў 1990-х гадах гомельскім мастаком Уладзімірам Еўтуховым у самым цэнтры горада — аўтар рэалізаваў сваю творчую задуму дзякуючы перамозе ў адмысловым конкурсе Дзяржаўнага фонду.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: