На 95-м годзе жыцця памёр французска-чэшскі пісьменнік Мілан Кундэра — адзін з найвялікшых раманістаў XX стагоддзя.
У літаратуры дэбютаваў у 1960-я, прымаў актыўны ўдзел у падзеях Пражскай вясны.
Яго кнігі былі забароненыя і выняты з усіх бібліятэк Чэхаславакіі, таксама ён не меў права выкладаць на радзіме.
У 1975 годзе эміграваў у Францыю, дзе напісаў свой самы знакаміты раман «Невыносная лёгкасць быцця» (1984), у якім асэнсоўваў наступствы чэшскай рэвалюцыі 1968 года.
Пісаў як на чэшскай, так і на французскай мовах.
Аўтар кніг «Несмяротнасьць», «Кніга смеху і забыцьця», «Сапраўднасць», «Жыццё — не тут» і іншыя.
Кундэра быў пазбаўлены грамадзянства ўладамі сацыялістычнай Чэхаславакіі ў 1979 годзе, а ў 1981 годзе атрымаў грамадзянства Францыі. Ён застаўся французскім грамадзянінам нават пасля развалу ЧССР і стварэння Чэшскай Рэспублікі. Толькі ў 2019-м стаў грамадзянінам Чэхіі. Быў ганаровым грамадзянінам Брно.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram