Алесь Родзін (1947-2022) – аўтар футурыстычных карцін і шматгадовы арганізатар фестываляў эксперыментальнага мастацтва «Дах», спачатку ў Берліне, а пасля – у Мінску.
Яго калега, Зміцер Юркевіч, напісаў пра гэта ў сваім фэйсбуку: «Сёння ўначы адышоў у лепшы свет спадар Алесь Родзін. Апошнія некалькі тыдняў ён знаходзіўся ў лякарні. Мужна змагаўся з хваробай. Але не перамог. Пра час развітання паведамім пазней«.
У каментах заўважаюць, што ў Мінску павінен быць створаны музей, прысвечаны мастаку.
Больш за дзесяць гадоў Алесь Родзін быў рэзідэнтам берлінскага цэнтра Тахелес, ладзіў там выставы і падтрымліваў маладых мастакоў.
Акрамя жывапісу займаўся інсталяцыямі, фатаграфіяй, відэаартам, перформансам.
Аўтар вялізных панарам, сярод якіх футуралагічны прагноз «ХХІ стагоддзе», «Апакаліпсіс», «Сіндром Адраджэння» і «Міфалагема тысячагоддзя» і іншых, у якіх уздымаў глабальныя праблемы існавання чалавецтва.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: