Памёр Яўген Гучок, аўтар кнігі пра Беларусь у Магдэбургскім праве

Культура
Яўген Гучок. Фота: сацсеткі.

На 84-м годзе пайшоў з жыцця беларускі пісьменнік, краязнавец, выдавец, грамадска-палітычны дзеяч Яўген Гучок. Яго найбольш вядомыя літаратурныя працы — гэта «Паэма дзяцінства», «Сэрцам і думкай», «Беларусь у Магдэбургскім праве».

Памёр Яўген Гучок, аўтар кнігі пра Беларусь у Магдэбургскім праве
Вокладка кнігі Яўгена Гучка «Беларусь у Магдэбургскім праве».

З 1971 года на працягу трыццаці гадоў ён быў рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета». Быў правадзейным сябрам геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 года — сябрам Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба «Спадчына».

Удзельнічаў у арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».

Быў сябрам рэдкалегіі татарскага беларускамоўнага штотыднёвіка «Байрам».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: