1 сакавіка пайшоў з жыцця беларускі скульптар Ігар Голубеў, паведамілі ў сацсетках яго сябры.
Ігар Голубеў — аўтар знакавых помнікаў у Мінску і іншых беларускіх гарадах.
У Траецкім прадмесці ўсталявана скульптура «Вечны вандроўнік», прысвечаная Язэпу Драздовічу. Гэта дыпломная праца аўтара, які яшчэ студэнтам Беларускай акадэміі мастацтваў зацікавіўся творчасцю Язэпа Драздовіча, знаёміўся з дзённікамі мастака, вывучаў яго жыццёвы шлях.
На плошчы Незалежнасці перад будынкам Чырвонага касцёла размешчана скульптурная кампазіцыя «Архангел Міхаіл перамагае змея».
Ва ўнутраным дворыку БДУ прадстаўлены працы Уладзіміра Голубева: скульптурныя кампазіцыі «Ефрасіння Полацкая», «Дыспут: Цяпінскі і Будны», «Кірыла Тураўскі».
Ён аўтар помнікаў Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Напалеону Ордзе ў Іванаве, Еўфрасінні Полацкай у Полацку.