Паказаны на Берлінале фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі атрымаў прыз ад чытачоў нямецкай газеты «Tagesspiegel»

Главное
На здымку: нямецкі прадзюсар стужкі "Лебядзіная песня Фёдара Озера" Марк-Даніэль Дайманд (з дыпломам) у атачэнні чытацкага журы газеты «Tagesspiegel». Фота: сацсеткі Юрыя Сямашкі.

Ігравая стужка беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава», якая сёлета ўдзельнічае ў Берлінале, атрымала ўзнагароду ад чытачоў берлінскай нацыянальнай газеты «Tagesspiegel».

Чытацкае журы берлінскай нацыяльнай штодзённай газеты «Tagesspiegel» прысуджае прыз найлепшаму фільму Берлінскага кінафестывалю ў секцыі Forum. Гэта адзнака ўручаецца аўтарам з 2007 года.

Сёлета журы ў складзе Максіміліяна Сімбалона, Мануэлы Цыглер, Тэрэзы Вісвег, Каці Хорстман, Амары Бараш, Юльяна Габрышча, Акіты Руль — асобаў, розных па нацыянальнасцях, прафесіях, густах у кіно, вырашыла вылучыць з праграмы фільм беларускага аўтара Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава». Сёння журы ўручыла прыз нямецкім прадзюсарам стужкі Марку-Даніэлу Дайманду і Крысціяну Рыгелю.

«78-хвілінны фільм такі ж кароткі, як і забаўляльны, а таксама дасылае да міфа пра Арфея і Эўрыдыку, гісторый пра оркаў і эльфаў. У сваёй матывацыі ўзнагароды журы засведчыла, што фільм дэманструе «ў тонкай форме (не)магчымы спосаб барацьбы з цяперашняй адсутнасцю перспектыў». «Ён уражвае арыгінальным дызайнам і гумарыстычнымі дыялогамі». «Лебядзіная песня» — гэта «ап’яняльны мастацкі дэбют беларускага рэжысёра і калектыву эмігрантаў у Польшчы», заключыла сямёрка журы», — піша пра адзнаку кіно «Tagesspiegel».

Паказаны на Берлінале фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі атрымаў прыз ад чытачоў нямецкай газеты «Tagesspiegel»
Фота: сацсеткі Юрыя Сямашкі.

Нагадаем, што ігравая карціна «Лебядзіная песня Фёдара Озерава», якая нарадзілася дзякуючы падтрымцы Belarusian Filmmakers’ Network, літоўскай кампаніі Artbox і нямецкай Shoot’n’Post, распавядае пра маладога музыку Фёдара, апантанага пошукам швэдара, што дорыць натхненне. Напярэдадні новага году, у часы напружанай палітычнай абстаноўкі — чакання пачатку Трэцяй сусветнай вайны — Фёдар пачынае ўласную адысею, якая прывядзе яго ў цалкам невядомыя абшары.

Прэм’ера беларускай стужкі з поспехам адбылася на Берлінскім кінафестывалі 14 лютага. На чарговы паказ стужкі сёння, 22 лютага, усе квіткі распраданыя.

Прачытаць пра тое, як прайшла прэм’ера поўнаметражнага дебюту беларускага аўтара на Берлінале, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости