Пайшоў з жыцця паэт і бард Міхаіл Ганчароў

Главное
Скан відэа.

21 студзеня ў Мінску памёр паэт і бард Міхаіл Ганчароў.

Міхаіл Ганчароў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскі індустрыяльны тэхнікум будматэрыялаў. Друкавацца пачаў у 1981 годзе ў перыядычных выданнях. Вершы публікаваліся ў зборніку «Весь» (Рыга, 1992), у альманахах «Маналог» і «Мінская школа». У 1995 годзе ў Мінскім выдавецтве «Вінаград» выйшла кніга яго вершаў «Хрустальный шар».

Лаўрэат фестываляў і конкурсаў аўтарскай песні ў Смаленску (1982) і Вільні (1988).

«Самы бяспрымесны паэт з тых, каго Дзіма Строцаў назваў «Мінскай школай». Там наватары былі. І эстэты. Каго толькі не было. А Міша быў адзін. Міша незвычайны быў. Вельмі ціхі. Бясконца безабаронны. Абсалютны чужаземец у краіне людзей», — напісала на сыход паэта Юлія Чарняўская.

«Міхаіл Ганчароў не разважае, не павучае. Нібы зачараваны вандроўнік, ён бачыць свет у першароднай некранутай прыгажосці. Часам зрок паэта ахінае сум, але гэта покрыва, скрозь якое контуры яго вобразаў выглядаюць яшчэ больш таямніча, яшчэ больш прыцягальна», — так пісаў пра творчасць Ганчарова паэт Веніямін Айзенштадт.

Міхаілу Ганчарову было 66 гадоў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: