Пайшоў з жыцця беларускі музыкант Максім Кот-Кузьма. Яму было 45 гадоў

Главное
Фота: фейсбук Максіма Кот-Кузьмы.

Раніцай 30 кастрычніка свет пакінуў беларускі музыкант Максім Кот-Кузьма — бас-гістарыст гуртоў Pukstband, True Litwin Beat, WZ-orkiestra са Змітром Вайцюшкевічам, Pomidor/OFF. «Дилижанс-jazz» ды іншых праектаў.

Музыку было 45 гадоў.

Пра сыход сябры ды паплечніка паведаміў у сацсетках музыка Сяргей Пукст.

«…ушел Максим Кот-Кузьма. Это человек совершенно незаурядный, потрясающе слышащий музыкант, который очень много понимал, очень много давал как человек, и, мне кажется, он был бесконечно добр ко мне, но потом я понял, что был добр ко всем. Мы в последнее время редко виделись (я помню, мы пару раз очень тепло по-человечески созванивались) и я не могу поверить, что больше никогда его не увижу…», — напісаў лідар гуртоў Pukstband і True Litwin Beat, дзе граў Максім, у Facebook.

Адгукнуўся на смерць калегі і музыка Аляксандр Памідораў.

«Лёс бязьлітасны… ды нам таксама выходзіць піць гэты кубак… жахлівая і невыносная навіна… гэты сьвет пакінуў адзін з найлепшых, добрых, чулых і чульлівых людзей. Цудоўны музыка, басіст «mister Red Stringzzz» ды кантрабасіст, цудоўны фатограф, праграміст, дызайнэр, муж, бацька, сапраўдны сябра, вялікі Чалавек ва ўсіх сэнсах, Максім Кот-Кузьма…

вельмі заўчасна… ды ня толькі таму пуста ізноў і ў галаве, і ў душы… страшная страта… шчырыя спачуваньні сям’і, жонцы Наташы Кот-Кузьма, дачцэ і старэйшаму сыну ад мяне ўласна, і ад сяброў-паплечнікаў з нашай групы Pomidor/OFF…».

Максім Кот-Кузьма меў тэхнічную адукацыю — ён закончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па класе фатаграфіі. Але вядомасць яму прынесла музыка — як бас-гітарыст, кантрабасіст творца супрацоўнічаў з рознымі калектывамі: джаз-квартэтам Яўгена Уладзімірава, клезмерскім ансамблем «Меркава», узгаданымі вышэй WZ-orkiestra, Pukstband, True Litwin Beat, ды іншымі праектамі.

У шлюбе з актрысай Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Наталляй Кот-Кузьма. У музыкі засталіся дачка і сын.

Развітанне з творцам адбудзецца 1 лістапада а 11.00 гадзіне ў Раўбічах у Храме абраза Божай Маці «Млекакарміцелька». Пахаванне плануецца пасля адпявання на могілках Лясное (Магілёўская траса). Памінкі — у Мінску, на Кастрычніцкай, 16.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: