«Паэты паміраюць тады, калі нараджаюцца чорныя лістапады…» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

3 кастрычніка 2023 г. у Бельску Падляскім адышла ў лепшы свет беларуская паэтка і перакладчыца Надзея Артымовіч.

«Артымовіч – адна з найбольш арыгінальных творчых асобаў ня толькі на Падляшшы, але і ў беларускай паэзіі наогул. Як на мой густ, яе паэзія, са складанай (нярэдка гермэтычнай) мэтафарычнасьцю, экзыстэнцыяльным адчаем і прадчуваньнем катастрофы – ці не найбольш яскрава аддае атмасфэру незваротнага сасьлігваньня ў небыцьцё падляскіх беларусаў», — напісаў пра паэтку перакладчык і літаратар з Беласточчыны Ян Максімюк

Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у Аўгустове (Бельскі пав. Падляскага ваяв., Польшча). Скончыла Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй у Бельску Падляскім, настаўніцкія курсы ў Беластоку (1967), беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце (1972). Жыла і працавала ў Варшаве, потым у Бельску. Была сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986 г.

Першы верш апублікавала ў газеце “Ніва” ў 1970 г. Аўтарка зборнікаў “We śniew bólu słowa” (Białystok, 1979), “Роздумы” (Беласток, 1981), “Сезон у белых пейзажах” (Беласток, 1990), “З неспакойных дарог” (Мінск, 1993), “Дзверы” (разам з А. Разанавым, Беласток, 1994), “Лагодны час” (Беласток, 1998), “Адплывае спакойнае неба” (Беласток, 1999), “Жоўтая музыка” (Беласток, 2005), “Краявід з невідочнай памылкай” (Беласток, 2018).

З творчасцю Надзеі Артымовіч можна пазнаёміцца тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!