Пачаў працу Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку

Летась на паседжанні ўправы Падляскага ваяводства было прынятае рашэнне стварыць Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Меркавалася, што ён будзе існаваць за кошт мясцовага бюджэту, а сярод яго задач будзе культурная інтэграцыя беларускай меншасці і беларускай дыяспары, уцекачоў з Беларусі, якія цяпер жывуць і працуюць у Падляшскім ваяводстве.

Дырэктарам цэнтра стаў Анатоль Вап, былы кіраўнік дэпартамента культуры ў Маршалкоўскай управе. Праца Цэнтра толькі пачынаецца, але дырэктар распавёў Беларускай службе Польскага радыё пра найбліжэйшыя планы.

Цэнтр будзе ўдзельнічаць у арганізацыі Дня Волі 25 сакавіка. Сумесна з праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» рыхтуе кнігу — пераклад на польскую мову ўспамінаў беларусаў пра міжваенны перыяд, таксама збірае архіў беларускіх дзеячаў на Падляшшы.

Цяпер Цэнтр беларускай культуры месціцца ў часовай сядзібе, але напрыканцы года пераедзе ў вялікі будынак у цэнтры горада, дзе запланаваны памяшканні для майстар-класаў, канцэртаў і бібліятэкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!