«Ніякіх падрабязнасцей, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае»: Макс Шчур напісаў аўтабіяграфію «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе»

Культура
Фота: "Наша Ніва".

Беларускі паэт-палітэмігрант, празаік і будыст Макс Шчур напісаў «мем-угары» — белетрызаваную аўтабіяграфію «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». На публікацыю новага твору, у якім «ніякіх падрабязнасцей, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае», зараз ідзе збор сродкаў на платформе Gronka. Новая праца лаўрэата прэміі Гедройця-2016, што выйдзе ў двух тамах, ёсць спробай зразумець, чым ёсць само па сабе і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я».

Дзеянне кнігі пачынаецца ў 1910-м і заканчваецца ў 2006 годзе. Тут сплятаецца ўсё: гісторыя сям’і беларускіх партызан і аргентынскіх рэпатрыянтаў, (не)савецкае дзяцінства, перабудова ў асобна ўзятай школе на ўскрайку Брэста, далучэнне да беларушчыны і паэзіі, удзел у Таварыстве беларускай мовы, літаратурны андэграўнд, стварэнне першага рок-гурта… Далей — навучанне ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, анархісцкая тусоўка, sex drugs rock’n’roll, «Менская вясна», «суткі», уцёкі з Беларусі, лагер бежанцаў, жыццё на сквоце, пражскі эмігранцкі асяродак, праца на «Радыё Свабода», хаатычныя закаханасці, гісторыя алкагалізму і псіхічнай хваробы… Падобна, такой шчырай кнігі ў айчыннай літаратуры яшчэ не было! — дадае аўтар і заклікае зрабіць свой унёсак на публікацыю «Спробы экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».

«Ніякіх падрабязнасцей, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае»: Макс Шчур напісаў аўтабіяграфію «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе»
Фота: gronka.org.

Кніга мусіць быць надрукавана ў новай выдавецкай ініцыятыве SayBeat, створанай у рамках Studio Magenta (Варшава).

«Макс Шчур — сакрэтны еўрапеец сучаснага белліту, — кажа пра аўтара культуролаг Максім Жбанкоў. — Ён жыве на мяжы моў, стыляў ды трэндаў — і праходзіць іх наскрозь. Пражскі жыхар і шчыры знаўца rock’n’rolla, майстар ментальнага фрыстайла і алдовы фанат Канчэўскага з Кэралам, Шчур заняты прыватным дызайнам іншай беларускасці. Яна не мае шанцаў адбыцца мэйнстрымам. Затое, безумоўна, належыць будучыні. Новы раман — адначасова прыватныя мемуары, інтымны дзённік, шумы ў эфіры і партрэт эпохі».

Макс Шчур — паэт, перакладчык, з 1998 года жыве ў Чэхіі. Аўтар шэрагу кніг паэзіі і прозы («Ліст, знойдзены на папялішчы», «Галасы», «Кінараман»), перакладчык з англійскай, іспанскай, чэшскай і іншых моў. Лаўрэат прэміі Гедройця (2016 г.) за раман «Завяршыць гештальт» і прэміі Юхнаўца за раман «Там, дзе нас няма» (2004 г.). Галоўны рэдактар сайта «Невідочнае места» (2003–2008) і віртуальнага літаратурнага часопіса «ЛітРаж» (2013–2020). Аўтар ютуб-канала. дзе публікуе свае пераклады песень і развагі пра будызм.

Падтрымаць збор можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: