«NaviBand у суправаджэнні польскага аркестра Formacja 22» — так гучыць анонс новай імпрэзы Польскай камернай філармоніі ў Сопаце. 6 снежня 2023 года ў канцэртнай залі інстытуцыі адбудзецца вялікі калядны вечар беларускіх і польскіх музыкаў MaraChristmas.
Польскі аркестр Formacja 22 створаны выпускніцай польскіх і шведскіх музычных універсітэтаў Каяй Маравец і сузаснавальніцай Сопацкага музычнага тэатра «Baabus Musicalis» Магдай «Бурбалка» Адамаўскай. Аркестр паставіў сабе за мэту ствараць музычныя прадстаўленні, адрозныя ад традыцыйных канцэртаў акадэмічнай музыкі. І не выпадкова партнёрам аркестра стаў вядомы беларускі бэнд, які мае і досвед камерных выступленняў, і вялікага шоу «Еўрабачання».
Сёлета музыкі беларускай групы далі 37 сольных канцэртаў па ўсёй Еўропе, пачынаючы ад Харкава і заканчваючы Прагай.
«Кіеў, Варшава, Вільня, Рыга, Талін, Хельсінкі, Цюрых, Амстэрдам, Уроцлаў, Кракаў, Познань, Беласток, Гданьск, Люблін, Лодзь, Гамбург, Мюнхен, Дзюсельдорф, Вена, Прага…, — пералічаюць гарады, дзе ўдалося пабываць, Ксенія Жук, Арцём Лук’яненка «& Co». — Ужо плануем новыя сустрэчы ў 2023!».
![Магчыма, гэта відарыс 9 чалавек, людзі стаяць and на вуліцы](https://scontent-yyz1-1.xx.fbcdn.net/v/t39.30808-6/319797922_5724264861027877_8900031643698976111_n.jpg?stp=cp6_dst-jpg_p526x296&_nc_cat=107&ccb=1-7&_nc_sid=8bfeb9&_nc_eui2=AeGZIczTR_rPGJfO0qUQI9GFeWAtathtJWd5YC1q2G0lZ5JKZCtj_ZTOM8C0yUlRFJz--4b2EJwHuapkRNfxIRR7&_nc_ohc=MT3gDmciVJ0AX-om_AF&_nc_ht=scontent-yyz1-1.xx&oh=00_AfB3Z8pG56zVUPEJpm5H3b-Ho7PcABSkcXEfEnbwedOC-g&oe=63AB9731)
Выступленне беларускіх і польскіх музыкаў адбудзецца пад эгідай Mara Fest — фестывалю вольных беларусаў.
Пачатак дзеі, якая адбудзецца ў Сопаце 6 студзеня 2023 года, — 18.30.
Квіткі можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: