Наталля Падольская, ЛСП, Ціма Беларускіх: у новы «чорны спіс» артыстаў Расіі ўключылі і беларусаў з нейтральнай і «правільнай» пазіцыяй

Культура
Изображение носит иллюстративный характер. Источник: styleinsider.com.ua.

Новы спіс «забароненых» артыстаў Расіі, у які ўвайшлі 79 пазіцый, апублікавала расійскае выданне «Верстка». У свежай рэдакцыі стоп-ліста, які ўключае «нядобранадзейных» музычных выканаўцаў, тыктокераў і комікаў, апынуліся і рускамоўныя артысты з Беларусі. Што цікава, у лік «забароненых» залічылі не толькі тых, хто актыўна выказваў сваю антываенную і антыпуцінскую пазіцыю, але «нейтралаў», якія гастралявалі па Расіі ці нават выступалі на праўладных расійскіх канцэртах. Так, у новы спіс нечакана трапіла беларуска-расійская спявачка Наталля Падольская, якая спявала на «Крымскай вясне-2022» у Лужніках, ці гурт ЛСП, які зараз знаходзіцца ў вялікім канцэртным туры «Дыяменты» па Расіі.

Таксама ў новым «чорным спісе» апынуліся музычныя выканаўцы Макс Корж, Ціма Беларускіх, ды комікі Ідрак Мірзалізадэ і Слава Камісарэнка. У дачыненні да Макса Каржа і вядомых стэндапераў з Беларусі тут рэакцыя зразумелая — яны ясна пазначылі сваю антываенную, а комікі з Беларусі — і антылукашэнкаўскую пазіцыю ў 2020 і 2022 гадах. Ціма ж Беларускіх выступае ў Маскве і Санкт-Пецярбургу з 2023 года, пасля вызвалення ў 2022 годзе — малады рэпер атрымаў «хатнюю хімію» па наркатычным артыкуле 328 — Ціма Беларускіх не дазваляў сабе ніякіх «залішніх» выказванняў. І тым не менш яго імя аказалася ў стоп-лісце артыстаў Расіі. Што ж адбываецца?

Як высветліла «Вёрстка», зараз падставай для ўключэння ў спіс «забароненых» артыстаў можа стаць не толькі публічная пазіцыя музыканта ці блогера, але зносіны зорак з творчымі асобамі, якія з’ехалі за мяжу, артыстамі з відавочнай антываеннай пазіцыяй. «Нават калі сам выканаўца не робіць палітычных заяў, але сябруе з тымі, хто іх выказвае – гэтага дастаткова для траплення ў стоп-ліст», — піша выданне.

Артыстаў «адфільтравалі», а зараз, атрымоўваецца, узяліся за іх атачэнне.

Але чым пагражае трапленне ў «чорны спіс»?

«З’яўленне імя выканаўцы, блогера ці коміка ў стоп-лісце можа паўплываць на колькасць рэкламных кантактаў з брэндамі і на ўдзел артыстаў у публічных мерапрыемствах — ток-шоу, прэміях, кінапрэм’ерах», — паведамілі крыніцы «Версткі». Новая рэдакцыя стоп-ліста і адрасавана менавіта супрацоўнікам рэкламных і івэнт-агенцтваў.

Забарона зорак носіць фармальна рэкамендацыйны характар, але па факце «ўсе разумеюць, што выкарыстоўваць гэтых людзей не варта», — падзялілася адна з крыніц.

Цікава, што ў трэці артыстаў са спіса ўжо запланаваны гастролі на бліжэйшыя паўгады. У таго ж гурта ЛСП канцэртны тур на сайце распісаны да снежня 2024 года. І ці адаб’ецца, такім чынам, трапленне ў стоп-ліст на канцэртнай дзейнасці зорак? Пытанне адкрытае.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: