Саюз беларускіх пісьменнікаў быў ліквідаваны рашэннем суда ў кастрычніку 2021 года.
Напярэдадні 90-гадовага юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету чытаюць вершы паэтаў розных часоў і такім чынам ствараюць паэтычную відэахрэстаматыю «Не загаснуць зоркі ў небе».
Відэаролікі флэш-моба будуць выходзіць двойчы на тыдзень на ютуб-канале Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Флэш-моб стартуе ў Нью-Ёрку. У першым відэа верш Янкі Купалы «Прарок» чытае Сяржук Сокалаў-Воюш.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram