Найстарэйшы будынак Слоніма прадалі за смешныя грошы

Будынак слонімскай сінагогі выкупілі ўсяго на 42 рублі. Гэта адбылося сёння, 22 лютага 2024 года, паведаміў Onliner са спасылкай на «БУТБ-Маёмасць».

Найстарэйшы будынак горада 1642-1648 гадоў быў прададзены ўсяго за 42 рублі. У «БУТБ-маёмасць» распавялі, што ўладальнікам аб’екта стаў расіянін.

У мужчыны ёсць пяць гадоў на тое, каб увесці будынак у эксплуатацыю. Яшчэ адна ўмова пры продажы: захаваць у працэсе рэстаўрацыі ўсе мастацкія, стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці гэтага будынка.

Слонімскую сінагогу ўжо некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён.

У 2020-м сінагогу набыла пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая стварыла спецыяльны фонд «Ратуючы спадчыну» для збору сродкаў на рэканструкцыю помніка. Інвестараў і дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта не знайшлося. Фонд быў ліквідаваны. А помнік архітэктуры – вернуты ў камунальную ўласнасць.

У траўні мінулага года Слонімскую сінагогу хацелі прадаць за 129 тысяч рублёў, але пакупнік не знайшоўся.

Цяпер каштоўны будынак прадалі за смешныя грошы.

Спецыялісты лічаць, што рэканструкцыя сінагогі патрабуе значных грашовых укладанняў, таму гэтым павінна займацца дзяржава, бо помнік знаходзіцца пад яе аховай.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!