На выставе расійскай мастачкі Сухарукавай «Верныя сыны Айчыны» ў краязнаўчым музеі расійскага горада Шахты на сценах былі ўперамешку прадстаўленыя партрэты ўдзельнікаў Другой сусветнай і расейскай агрэсіі ва Украіне, заўважыла гомельскае выданне «Флагшток».
Сярод выяў ветэранаў Другой сусветнай апынуліся 10 партрэтаў беларусаў.
Аўтарка праекта распавяла ў лісце ў рэдакцыю, — піша дзяржаўны партал «Гомельская праўда», — што ставіла задачу паказаць «адвагу і мужнасць змагароў супраць фашызму».
«У Расіі высока цэняць уклад беларускіх воінаў у нашу агульную перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, – адзначае Сухарукава. – Калі ўпершыню ўбачыла твары беларускіх герояў, яны ўразілі мужнасцю, адухоўленасцю і бездакорнасцю». Мастачка паведаміла рэдакцыі, што працягне захоўваць у новых партрэтах выдатных жыхароў Беларусі, у першую чаргу вайскоўцаў.
«Верныя сыны Айчыны» — 18-я персанальная выстава мастачкі з Новачаркаска Алены Сухарукавай, вядомай пад псеўданімам ELENA KIRMIZI NAR, — адкрылася ў Расіі яшчэ ў красавіку, пра яе пісалі расійскія рэгіянальныя выданні, праводзячы аналогіі паміж удзельнікамі дзвюх войнаў. Сімптаматычна, што беларускія рэгіянальныя выданні, якія адшукалі ў партрэтнай галерэі мастачкі ўраджэнцаў сваіх мясцін, напісалі тэксты з падобнымі «патрыятычнымі» наратывамі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: