На тэрыторыі Беларусі абмежавалі доступ да сайта Беларускай Рады культуры

Доступ да сайта byculture.org на тэрыторыі Беларусі абмежаваны ў выкананне рашэння Міністэрства інфармацыі, прынятага на падставе закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Рада культуры ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што блакіроўка адбываецца падчас прыёма заявак на гранты ў межах праекта ArtPower Belarus: «Галоўным інтарэсам @radakultury застаецца захаванне культурніцкай сферы на тэрыторыі нашай краіны, і мы ведаем, што блакаванне сайта ў сучасным свеце нашым інтэнцыям не перашкодзіць (карыстаемся VPN!).

Нагадваем, што мы дбаем пра бяспеку творцаў, якія падаюць заяўкі на #ArtPowerBelarus.

Дзякуем Міністэрству інфармацыі за пацвярджэнне, што мы рухаемся ў правільным кірунку», – не без падстаў жартуюць сябры Рады.

Нагадаем, што заяўкі на міні-гранты ў межах праекта ArtPower Belarus яшчэ працягваюцца да 31.05.2024 ці да моманту вычарпання сродкаў праграмы. Прыём заявак на фінансаванне творчых паездак доўжыцца да 30.06.2024 ці да моманту вычарпання сродкаў праграмы. Заяўкі на мідзі-гранты цяпер не прымаюцца, другі кол будзе адкрыты ў снежні 2023 – студзені 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!