На Шчодрык у Давыд-Гарадку пройдзе ўнікальнае свята «Конікі», унесенае ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны

13 студзеня ў Давыд-Гарадку пройдзе традыцыйнае свята «Конікі», якое з 2019 года ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Спачатку людзі збіраюцца за сталамі, а калі пачынае цямнець, апранаюць касцюмы і выходзяць на вуліцу. Наперадзе абавязкова ідзе чалавек у касцюме Каня з вершнікам.

Калядоўшчыкі заходзяць у кожны дом, спяваюць, віншуюць адно аднаго са святам.

Легенда сведчыць, што шмат гадоў таму заснавальнік Давыд-Гарадка заблукаў у тых мясцінах, і конь вывеў яго з багны ў невялікую вёсачку, якая затым сталася Давыд-Гарадком.

Таму больш за 100 гадоў у горадзе галоўным персанажам народнага абраду Шчодрыка з’яўляецца конь з вершнікам.

Таксама ў працэсіі ўдзельнічаюць распаўсюджаныя персанажы: Дзед, Баба, Мядзведзь, Воўк, Чорт, Смерць, Цыган, Бусел, аднак можна сустрэць і даволі нечаканыя пераўвасабленні, такія як Чорт-Кажан ці Фельчар з рудымі валасамі. Сярод адметнасцяў «Конікаў» — песня, якую спяваюць калядоўшчыкі гаспадарам хат – звычайна яна была адна – «Сосна». («Там стаяла сосна тонка, высока. Шчодры вечар!»).

Год таму мы давалі рэпартаж са святкавання абраду ў Давыд-Гарадку, пазнаёміцца з якім можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!