Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на месяц прыпыніла дзейнасць выдавецтва «Кнігазбор».
Прычына, па словах ведамства, — «парушэнне тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі з паведамленнем аб змяненні звестак, абавязковых для ўключэння ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў».
У маі гэтага года Мінінформ ужо прыпыняў працу выдавецтва па той жа самай прычыне на тры месяцы.
Зараз ведамства таксама на тры месяцы забараніла сайту Wildberries.by прадаваць прадукцыю «Кнігазбору». Пэўны час таму сетка крамаў «Белкніга» адмовілася ад кніг выдавецтва «Янушкевіч», «Кнігазбор» і «Галіяфы».
«Кнігазбор» вядомы перадусім выданнямі беларускіх аўтараў. У прыватнасці, кніга «Жэнька, каралева мышак» Валерыя Гапеева, надрукаваная ў выдавецтве, стала сёлетнім лаўрэатам Прэміі Гедройця.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram