На месца размяшчэння колішняга касцёла Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску нарэшце вярнулі ахоўную шыльду

Унікальная страчаная святыня ХVII-ХХ стагоддзяў — касцёл Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску — некалькі месяцаў прастаяў без адпаведнага знака, які месціўся на тэрыторыі яго размяшчэння — на рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Энгельса. На днях ахоўную шыльду ўсё ж такі вярнуліся на месца, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына» са спасылкай на тэматычную групу «Менск у прасторы і часе».

Нагадаем, што ахоўная шыльда ўзімку была знесена трактарам. Па адной з версій, шыльду пашкодзілі пра ўборцы снегу. У выніку страчаны касцёл Святога Тамаша Аквінскага , які ўсё ж такі з’яўляцца помнікам гісторыі і архітэктуры і ўнесены ў Дзяржаўны спіс як гісторыка-культурная каштоўнасць, некалькі месяцаў прастаяў без адпаведнай пазнакі. Вяртанне ахоўнай шыльды ўчора заўважыў сябра тэматычнай групы «Менск у прасторы і часе» Валер Інюткін.

«Сёння быў на гэтым месцы. Усё добра! Шыльда — на месцы!», — напісаў мінчук.

Фота: Валер Інюткін.

Касцёл Святoга Тамаша Аквінскага — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску, які дзейнічаў у пачатку XVII стагоддзя. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі).

У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касцёла і кляштарнага корпуса, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы. Святыня перажыла гады ліхалеццяў, войны, каб у 1950 годзе яе ўзарвалі савецкія ўлады. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпенні, што патрабуюць дэталёвага археалагічнага даследавання, адзначаюць краязнаўцы. Існуе праект аднаўлення касцёла на захаваных да нашага часу падмурках. «Ужо ў нашы дні зноў былі прапановы аднавіць будынак Касцёлу, з’явіліся фотапраекты яго выгляду (Аляксандр Невар). Аднак прапановы былі адхілены», — адзначае Валер Інюткін.

Па сутнасці, шыльда — гэта адзіная пазнака ў публічнай прасторы, якая нагадвае пра існаванне храма.

Праекцыя былога касцёла. Фота: фейсбук групы «Менск у часе і прасторы».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!