На кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве будзе прадстаўлены беларускі стэнд

Культура
Уладзімір Арлоў. Фота: budzma.org.

З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве пройдзе Кірмаш гістарычнай кнігі. Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў асобны беларускі стэнд, дзе будуць прадстаўлены беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.

Час творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе дапаўняцца):

29.11 / 14:00 / Sala Forum

Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнеў Хэрберт, Баляслаў Прус і Ян Бжехва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.

29.11 / 17:00 / Sala Forum

Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы. Вас чакае вечар, поўны фарбаў і незвычайных эмоцый, які надоўга застанецца ў памяці.

30.11 / 17:00 / Sala Forum

Прэзентацыя кніг вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі». Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.

01.12 / 14:00 / Sala Kinowa

«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» – вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар – Алег Гудзіловіч.

01.12 / 14:00 / Sala Forum

«Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» – Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Грушка.

Кірмаш праходзіць у Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4). Час працы: 10:00–18:00. Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе наведвальнікаў будзе чакаць беларускі стэнд №75.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: